Адуакацыя вышэйшая. БГПУ ім.М.Танка
Педагагічны стаж больш 10 гадоў.
У 2013 годзе ўдзельнічала ў конкурсе "Вопыт і ініцыятыва педагогаў - рэсурс адукацыі сталіцы" і атрымала грант Мінгарвыканкама за праект па тэме "Выкарыстанне камп'ютэрных техналогій ў азнаямленні дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту с дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Беларусі".
У 2017 распрацавала серыю комп'ютерных гульняў па ознаямленню дзяцей з горадам Мінскам.
Тэма самаадукаціы «Выкарыстанне камп'ютэрных тэхналогій у патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту».
Педагагічнае крэда: «Недастаткова, каб выхаванне толькі не псавала нас, трэба, каб яно змяняла нас да лепшага»
СТАРЭЙШАЯ ГРУПА (5-6 ГАДОЎ)
АГУЛЬНАГА ПРЫЗНАЧЭННЯ З БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ
Фізічнае развіццё. На шостым годзе жыцця ў фізічным развіцці дзяцей адбываюцца значныя змены. Маса цела дзіцяці павялічваецца прыкладна на 200 г за месяц, рост – на 0,5 см. Да шасці гадоў рост дзяцей дасягае ў сярэднім 116 см, маса цела – 21,5 кг, акружнасць грудной клеткі – 56–57 см. Паляпшаюцца фізіяметрычныя паказчыкі. Жыццёвая ёмістасць лёгкіх у хлопчыкаў дасягае прыкладна 1500–1800 см3 , сіла правай кісці – 6,0–10,0 кг, сіла левай кісці – 5,2–8,1 кг, станавая сіла (сіла мышцаў спіны) – 20–29 кг. У дзяўчынак гэтыя паказчыкі наступныя: жыццёвая ёмістасць лёгкіх – каля 1300–1800 см3 , сіла правай кісці – 4,8–8,2 кг, станавая сіла (сіла мышцаў спіны) – 20– 29 кг. Фізічная працаздольнасць (PWC 170) у хлопчыкаў шасці гадоў вагаецца ад 154 да 192 кгм/мін, у дзяўчынак – ад 136 да 172 кгм/мін. Рухальная актыўнасць складае 11 000–14 000 крокаў за суткі. Аптымальны рухальны рэжым паляпшае сардэчную дзейнасць, гемадынаміку і ў цэлым павышае працаздольнасць арганізма. У выхаванцаў на сёмым годзе жыцця ідзе актыўная фізіялагічная перабудова, паспяванне арганізма, інтэнсіўна развіваюцца ўсе жыццёва важныя сістэмы.
Сацыяльна-маральнае і асобаснае развіццё. У дзяцей на шостым і сёмым гадах жыцця істотна павышаецца ўзровень адвольнага кіравання сваімі паводзінамі, што станоўча адбіваецца на ўсіх баках іх развіцця. Развіваецца валявая сфера дзіцяці: становіцца магчымым абмежаванне сваіх жаданняў, пастаноўка пэўных мэт, пераадоленне перашкод, якія стаяць на шляху да іх дасягнення, правільная ацэнка вынікаў уласных дзеянняў. Фарміруецца сузалежнасць матываў: адзначаецца перавага абдуманых дзеянняў над імпульсіўнымі, з’яўляецца пачуццё абавязку ў адносінах да іншых людзей. Выяўляюцца імкненне кіраваць сабой і сваімі ўчынкамі, уменне кантраляваць сваю рухальную актыўнасць, дзейнічаць дакладна па ўказаннях дарослага, падпарадкоўвацца правілам. Асабліва важнае значэнне мае кіраванне сваімі паводзінамі для стварэння перадумоў вучэбнай дзейнасці.
Удасканальваецца сюжэтна-ролевая гульня, у якой выхаванцы адлюстроўваюць падзеі грамадскага жыцця, часта далёка выходзяць за рамкі іх асабістага вопыту. Дзеці пачынаюць асвойваць сацыяльныя адносіны і разумець падпарадкаванасць пазіцый у розных відах дзейнасці дарослых: адны ролі становяцца для іх больш прывабнымі, чым іншыя.
Шасцігадовы ўзрост унікальны тым, што ў гэты перыяд ідзе фарміраванне псіхалагічнай гатоўнасці да навучання ў школе: сацыяльна-псіхалагічнай, асобаснай, інтэлектуальнай, эмацыянальна-валявой.
У структуры самасвядомасці і я-канцэпцыі развіваецца ўсведамленне свайго сацыяльнага «я», поларолевай структуры сваёй асобы. Дзіця становіцца яшчэ больш адчувальным да сістэмы міжасобасных адносін, якія ўзнікаюць як у сям’і, так і ў дзіцячым садзе, усё часцей параўноўвае сябе з аднагодкамі. Яно ўжо можа дыферэнцыраваць асобасныя якасці іншых і самога сябе, даваць ім ацэнку.
Сур’ёзныя змены перажывае і матывацыйная сфера выхаванцаў. Пачынаецца фарміраванне поліматываванасці паводзін і дзейнасці, узнікае супадпарадкаванне асобасных, пазнавальных, спаборніцкіх, навучальных і іншых матываў.
Развіваецца ў выхаванцаў і валявая сфера. Фарміруюцца асноўныя элементы валявога дзеяння: дзіця здольнае самастойна паставіць мэту, прыняць рашэнне, намеціць план, прыкласці намаганні для пераадолення цяжкасцей.
Вядучай застаецца гульнявая дзейнасць. Дзеці любяць гуляць, творча рэалізоўваць сюжэт, у якім знаходзяць адлюстраванне бытавыя сітуацыі, падзеі грамадскага жыцця, элементы працоўнай дзейнасці дарослых. Галоўным зместам гульняў становіцца адлюстраванне адносін паміж людзьмі і выкананне правіл адносна ўзятай на сябе ролі.
Развіваецца і працоўная дзейнасць дзяцей. Выхаванцы праяўляюць высокую ступень самастойнасці ў ажыццяўленні самаабслугоўвання, усё часцей становяцца рэальнымі памочнікамі ў працы дарослых, праяўляюць жаданне і імкненне ім дапамагчы (разам садзяць расліны, збіраюць ураджай, даглядаюць пакаёвыя расліны і жывёлу ў кутку жывой прыроды, рыхтуюць матэрыялы да заняткаў і г. д.). У сферы інтарэсаў дзіцяці цяпер важнае месца займае інфармацыя аб працы дарослых. Не толькі актыўна фарміруюцца ўяўленні аб працоўнай дзейнасці людзей розных прафесій, але і з’яўляецца цікавасць да іх асобасных якасцей, што пашырае магчымасці сацыяльнай арыентацыі дзяцей у сучасным свеце.
Асаблівасцю дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту з’яўляецца ўзнікненне перадумоў новай для іх дзейнасці – вучэбнай. Дзеці гатовы вучыцца па праграме дарослага, вучацца слухаць і чуць педагога, вылучаць вучэбную задачу і ператвараць яе ў самастойную мэту дзейнасці, ажыццяўляць самакантроль, г. зн. набываюць уменне вучыцца.
Пазнавальнае развіццё. Да шасці гадоў у дзяцей фарміруецца даволі высокі ўзровень пазнавальнай дзейнасці, адбываецца істотная перабудова ўсёй разумовай дзейнасці. Уменне кіраваць сваімі паводзінамі аказвае пэўны ўплыў на развіццё псіхічных працэсаў: увагі, памяці, маўлення, мыслення, уяўлення. Назіраецца пераход ад міжвольных форм да адвольных.
Увага становіцца больш устойлівай. Працягваюць развівацца размеркаванне, здольнасць пераключаць увагу. Развіццю адвольнай увагі спрыяе значнасць матэрыялу, разуменне важнасці засяроджанасці ўвагі для поспехаў у вучэбнай і прадукцыйнай дзейнасці.
Працягваецца фарміраванне сенсорнай культуры, развіваюцца сенсорныя здольнасці. Дзеці ўпэўнена вызначаюць напрамак у прасторы, узаемнае размяшчэнне прадметаў у аглядных прасторавых сітуацыях, заўважаюць змены ў афармленні і абсталяванні памяшканняў. Замацоўваюцца ўяўленні пра паслядоўнасць пор года, засвойваюцца ўяўленні пра час сутак («учора», «сёння», «заўтра»).
Інтэнсіўна развіваюцца вышэйшыя формы наглядна-вобразнага і нагляднасхематычнага мыслення, на аснове якіх становіцца магчымым фарміраванне абагульненых ведаў. Дзеці пачынаюць не толькі вылучаць агульныя ўласцівасці прадметаў і з’яў, але і ўстанаўліваць і разумець сувязі і залежнасці паміж імі.
У старэйшым дашкольным узросце асабліва ярка выяўляецца ўяўленне як творчая аснова многіх відаў дзейнасці: ролевай гульні, малявання, канструявання, гульняўдраматызацый, будаўнічых гульняў. Творчая актыўнасць шасцігодак ярка выяўляецца ў створаных імі мелодыях, танцах, вершах, словатворчасці.
Эстэтычнае развіццё. У дзяцей ад 5 да 6 гадоў працягвае развівацца прадукцыйная дзейнасць. Малюнкі выхаванцаў набываюць сюжэтны характар. Дастаткова часта сустракаюцца сюжэты, якія шматразова паўтараюцца, з невялікімі або, наадварот, істотнымі зменамі. Малюнак чалавека становіцца больш дэталізаваным і прапарцыянальным.
Канструктыўная дзейнасць характарызуецца ўменнем аналізаваць умовы, у якіх працякае гэта дзейнасць. Дзеці выкарыстоўваюць і называюць розныя дэталі канструктара. Могуць замяніць дэталі пабудовы ў залежнасці ад наяўнага матэрыялу.
У музычнай дзейнасці ў выхаванцаў працягваецца фарміраванне асноў музычнаэстэтычнай свядомасці.
Штодзённыя аздараўленчыя прагулкі (не радзей за два разы на дзень);
дзённы (начны) сон у цёплы час года пры адчыненых фортках (пазбягаючы скразнякоў), у халодную пару года – са зніжэннем тэмпературы паветра ў памяшканні да +18 °С;
хадзьба басанож у цёплы час года па траве, пяску; фізічныя практыкаванні ў праветраным памяшканні і на паветры ў палегчанай вопратцы, якая не абмяжоўвае рухі.
Умыванне на працягу дня прахалоднай вадой;
паласканне рота вадой пакаёвай тэмпературы пасля кожнага прыёму ежы, гульні з вадой.
Індывідуальнае загартоўванне ў сям’і.